Warning: "continue" targeting switch is equivalent to "break". Did you mean to use "continue 2"? in /szeptany-lublin1/templates/lublinszeptanycontent/functions.php on line 189

Ідзеш у пазначанае месца. Апранаеш навушнікі. Уключаеш старт і… даеш сябе правесці па Любліне. Чуеш голас чалавека звязанага з горадам, чалавека якому залежыць. Залежыць у розны спосаб: палітычны, грамадска, мастацка, экспертскі. Чуеш апавяданне пра важныя моманты, эмоцыі, падзеі. Часамі чуеш таксама пра цёмныя, непрыемныя ці трагічныя справы. Чуеш сапраўдны голас і сапраўдную гісторыю.

 

Навошта ўсё гэта?

Праект “Шаптаны Люблін” нарадзіўся ў галавах людзей з “Homo Faber” у 2009 годзе, як задума на небанальныя экскурсіі па Любліне 1989 года. Найноўшая гісторыя, тая на якую часта не хапае часу ў адукацыйных праграмах, але якую яшчэ памятаюць бацькі або бабулі і дзядулі, яе распавядаюць людзі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў выбарах у чэрвені 1989 г., людзі, якія мелі вялікае значэнне для пабудовы грамадзянскай супольнасці, развіцця дэмакратыі, палітычных і грамадскіх зменаў. Больш за тое, апавяданне прызначаецца непасрэдна канкрэтнаму слухачу і, што найбольш важна, адбываецца ў гарадской прасторы.

Пры падрыхтоўцы чарговых шпацыраў з’яўляліся наступныя тэмы, гісторыі. З’явіліся таксама больш аб’ектыўныя шпацыры, экспертныя, якія паказваюць Люблін праз прызму ваенных падзей.

Аднак дзякуючы метаду суб’ектыўнага правядзення экскурсій, атрымалася падрыхтаваць і шпацыры значна лягчэйшыя па жанры, хаця б незвычайны шпацыр слядамі герояў апавяданняў аўтара дэтэктываў Марціна Вроньскага.

 

Як гэта працуе?

Маючы файл MP3 спампаваны з гэтай старонкі, ідзі ў абазначанае месца і націсні старт. У навушніках пачуеш апавяданне, скіраванае да цябе. Пачні падарожжа па горадзе, слухаючы гісторыі месцаў, якія мінаеш.

 

Першы сумесны, але адначасова індывідуальны, шпацыр прайшоў 4 чэрвеня 2009 г.

 

Праект падрыхтавалі:

Паўліна Сембіда – каардынатарка праекта,
Анна Дамбровска – запіс, падрыхтоўка, мантаж, здымкі і лектарка польскай версіі “Люблін для пачаткоўцаў”,
Оля Гуліньска – апрацоўка трасы “Люблін для пачаткоўцаў”,
Ева Бомбаль – апрацоўка трасы “Люблін ваенны”,
Станіслава Гусакова – перакладчыца і лектарка беларускай версіі,
Юстына Галант – лектарка англійскай версіі,
Анна Навакоўска – лектарка французскай версіі,
Алеся Малюгіна – перакладчыца і лектарка расійскай версіі,
Яана Бэднарчык – перакладчыца англійскай версіі,
Наталья Мончка – перакладчыца французскай версіі,
Яўгенія Мазурэнка – перакладчыца ўкраінскай версіі,
Крыштаф Яняк – стваральнік інтэрнэт-старонкі.

Першыя шпацары былі запісаныя дзякуючы падтрымцы Музея Гісторыі Польшы ў межах праграмы “Патрыятызм Заўтра” (датацыя ў памеры 27 100 плн), Люблінскага маршалкаўскага ўраду (падтрымка ў памеры 1000 плн), а таксама Фонда імя Стэфана Баторыя (падтрымка ў памеры 10 000 плн).

 

Кантакт: info@hf.org.pl

 

Пра дзейнасць Таварыства Homo Faber можна прачытаць на старонцы www.hf.org.pl.